Ярмошына заявіла аб правакацыях з боку «пэўных назіральнікаў»

ермошинаКіраўнік ЦВК Лідзія Ярмошына занепакоеная тым, што «пэўныя палітычныя сілы» прадпрымаюць правакацыі падчас галасавання.

Яна заявіла 11 кастрычніка журналістам у Мінску, у прыватнасці, што ў паведамленні з Гродна ад праўладных арганізацый сказана пра з’яўленне аб’яў, у якіх гаворыцца аб змене месцаў размяшчэння участкаў.

«Вораг ня пройдзе, правакацыя не атрымаецца», – заявіла Ярмошына, запэўніўшы, што не было ніякіх пераносаў выбарчых участкаў, паведамляе БелаПАН.

Кіраўнік ЦВК адзначыла, што правакацыі на выбарах звязаны ў асноўным з паводзінамі асобных назіральнікаў і падабенства іх паводзін падказвае, што «яны атрымалі адзін інструктаж».

Паводле яе слоў, пры датэрміновым галасаванні назіральнікі скардзіліся на немагчымасць весці здымку галасавання і несупадзенне іх падліку выбаршчыкаў з дадзенымі участковых камісій, а ў асноўны дзень скаргі звязаны з патрабаваннямі «змяніць парадак падліку галасоў у тым ключы, як гэта бачаць назіральнікі».

Раней гэтак арганізавана правакацыі не праводзіліся, сказала Ярмошына.

“Існуе пэўны змову. Ён адчуваецца на шэрагу участкаў, асабліва ў Мінску”, – заявіла кіраўнік ЦВК, перадае БЕЛТА.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі