Філарэт: Быць абраным кіраўніком дзяржавы ў 5-ы раз – вялікая адказнасць

триМітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, накіраваў Аляксандру Лукашэнку віншавальны адрас з нагоды перавыбрання на пасаду прэзідэнта Беларусі.

Кажучы пра тое, што пасада кіраўніка беларускай дзяржавы зноў давераная “нязменнаму лідару нацыі”, уладыка Павел падкрэслівае, што, “здзяйсняючы гэты лёсавызначальны выбар, беларускі народ падтрымаў курс, якім ужо звыш двух дзясяткаў гадоў ідзе нашая краіна”, паведамляе church.by.

“Вы – адзін з нямногіх палітыкаў, якія адкрыта і недвухсэнсоўна ўзносяць голас у абарону хрысціянскіх каштоўнасцяў”, – гаворыцца ў пасланні.

Таксама мітрапаліт Павел запэўніў кіраўніка дзяржавы ў тым, што “Беларуская Праваслаўная Царква, як і раней, гатовая рабіць усё магчымае для таго, каб у нашым грамадстве панавалі мір і згода, салідарнасць і ўзаемадапамога, міласэрнасць і любоў”.

Аляксандра Лукашэнка павіншаваў мітрапаліт Філарэт, Ганаровы Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.

«Быць абраным на пасаду кіраўніка дзяржавы ў пяты раз – гэта вялікі гонар і вялікая адказнасць. Аддаючы Вам свае галасы, людзі выбіралі мір і стабільнасць “, – гаворыцца ў пасланні герарха.

“У гэтыя дні ўзмоцнена малюся аб годнай будучыні для Белай Русі”, – запэўнівае мітрапаліт Філарэт.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі