Нарвежскі палітык падзялілася ўражаннямі ад выбараў у Беларусі

лоландНарвежскі палітык, былы лідар Моладзі Хрысціянска-дэмакратычнай партыі Элізабэт Лёланд падзялілася на сваёй старонцы ў Facebook уражаннямі ад прэзідэнцкіх выбараў Беларусі. Krynica.info прапануе азнаёміцца з іх перакладам з нарвежскай:

“Выбары ў Беларусі скончыліся. Некаторыя асноўныя моманты:

– У адной з акругаў трэба было сабраць галасы 300 выбаршчыкаў, якія збіраліся галасаваць на хаце. На гэта спатрэбілася ў сярэднім 1 хвіліна 40 секунд на аднаго выбаршчыка.

– Ёсць паведамленні аб дзяржаўных служачых і студэнтах, якія былі вымушаныя галасаваць датэрмінова.

– На выбарчых участках ладзіліся канцэрты, а выбаршчыкаў заманьвалі на галасаванне зніжкамі на піва і кашы.

– Групы выбаршчыкаў прыязджалі і выязджалі з выбарчага ўчастка на мікрааўтобусе (тыповая прыкмета “карусельнага галасавання”, – яны ездзілі ў аўтобусе, каб галасаваць у многіх месцах)

– Выбаршчыкі паведамлялі што, калі яны прыходзілі на выбарчы участку высвятлялася, што хтосьці ўжо галасаваў ад іх імя. Паведамляецца пра аднаго выбаршчыка, за якога разам з усёй яго сям’ёй ужо нехта прагаласаваў.

– Складзеныя бюлетэні ў празрыстых скрынях раптоўна змяняліся.

– Дадзеныя пра колькасць выбаршчыкаў на ўчастках змянялася ад 1752 да 1218 на працягу трох дзён.

– Адзін з альтэрнатыўных кандыдатаў перад тым, як аддаць свой голас: “Я не клапачуся аб працэнтах, я думаю, што мы ўжо выйгралі. Наша найвялікшая перамога ў тым, што няма злачыннасці, няма «Плошчы» (намякаючы, што апазіцыя раней збіралася на буйных плошчах горада, каб выказаць пратэст супраць дыктатуры).

– І натуральна: вельмі шмат заяваў назіральнікаў, што ім перашкаджалі назіраць за выбарамі.

– Нарэшце цікавостка, не звязаная з фальсіфікацыяй выбараў, але ілюструючая атмасферу. Самым моцным кандыдатам ад апазіцыі была жанчына. Лукашэнка сказаў, аддаючы голас: “чалавек у спадніцы не можа кіраваць краінай”».

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі