Патрыярх Кірыл сардэчна павіншаваў Лукашэнку з перамогай

кириллСвяцейшы Патрыярх Кірыл сардэчна павіншаваў Аляксандра Лукашэнку з упэўненай перамогай на выбарах прэзідэнта Беларусі.

У сваім віншаванні патрыярх адзначыў, што Аляксандр Лукашэнка за час знаходжання на пасадзе прэзідэнта выбудаваў ўстойлівую і эфектыўную сістэму кіравання, паведамілі ў прэс-службе Рускай Праваслаўнай Царквы.

Акрамя таго, па словах патрыярха, значны ўклад Лукашэнкі ў развіццё сувязяў паміж брацкімі славянскімі краінамі.

Кірыл таксама выказаў надзею, што будзе працягвацца канструктыўны дыялог органаў дзяржаўнай улады Беларусі з Беларускім Экзархатам Рускай Праваслаўнай Царквы.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі