Праваабаронцы: выбары праходзілі з сур’ёзнымі парушэннямі міжнародных стандартаў

 

выборыВыбарчы працэс у Беларусі праходзіў з сур’ёзнымі парушэннямі міжнародных стандартаў, заявіў 12 кастрычніка на прэс-канферэнцыі ў Мінску кіраўнік РПГА «Беларускі Хельсінкскі камітэт» Алег Гулак. Ён прадставіў справаздачу па выніках назірання кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары».

Паводле яго слоў, самым сур’ёзнай падставай для крытыкі з’яўляецца непразрыстасць падліку галасоў, паведамляе naviny.by.

Згодная справаздачам назіральнікаў з 326 выбарчых участкаў, 92,3% удзельнікаў назірання адзначылі, што працэс падліку галасоў не быў галосным і празрыстым для ўсіх членаў выбаркамаў і назіральнікаў. 76,9% назіральнікаў паведамілі, што яны не маглі назіраць за працэсам падлікаў галасоў.

Каардынатары кампаніі назірання за выбарамі “За справядлівыя выбары” Віктар Карняенка і Сяргей Калякін лічаць, што няма падстаў давяраць вынікам выбараў, перадае svaboda.org.

На назіранні за выбарамі былі задзейнічаны 21 доўгатэрміновы назіральнік, 110 назіральнікаў, якія працавалі на працягу ўсяго тыдня галасавання, і 2051 кароткатэрміновых назіральнікаў, якія працавалі ў дзень галасавання.

У кампаніі «За справядлівыя выбары» бяруць удзел 4 партыі, 18 грамадскіх аб’яднанняў і ініцыятываў.

Сяргей Калякін адзначыў, што ў Беларусі адсутнічаюць базавыя ўмовы для правядзення справядлівых выбараў. Гэта пацвердзіла кампанія па назіранні.
«Мы адзначаем парушэнні Канстытуцыі Беларусі і выбарчага заканадаўства на ўсіх этапах галасавання. Мы адзначаем татальнае выкарыстанне адміністрацыйнага рэсурсу на ўсіх этапах», – сказаў ён. З-за дыскрымінацыйнага падыходу да фарміравання камісій у іх не трапілі прадстаўнікі дэмакратычных арганізацый, дадаў Калякін.

Датэрмінова прагаласавалі толькі 26,9%, лічаць назіральнікі кампаніі, а не 36%, як паведаміў ЦВК, кажа Сяргей Калякін.

У дзень галасавання на 60% участкаў назіральнікі зафіксавалі перабольшанне яўкі. Ня быў празрыстым падлік. На 84% выбарчых участках назіральнікі не маглі бачыць ўтрымання выбарчых бюлетэняў.

Кампанія назірання “Права выбару-2015” на працягу асноўнага дня галасавання вяла назіранне на 642 выбарчых участках.

На 450 выбарчых участках назіральнікі кампаніі валодалі лічбамі пра агульную колькасць грамадзян, якія пражываюць на тэрыторыі выбарчых участкаў, і маглі зрабіць падлік яўкі выбаршчыкаў.

На 450 участках у асноўны дзень галасавання па падліку назіральнікаў прагаласавала 336.577 чалавек, па афіцыйных дадзеных – 368878, разыходжанне – 32301 чалавек, або 9,6%. Яўка ў асноўны дзень галасавання на гэтых участках, па дадзеных назіральнікаў, склала 42,2%, паведамляе pvby.org.

У Мінску ў асноўны дзень галасавання, на 82 выбарчых участках прагаласавала 58.476 выбаршчыкаў, па афіцыйных дадзеных – 63022 чалавека, разыходжанне – 4546 чалавек, або 7,8%. Яўка па Менску – 40,7%.

Па звестках назіральнікаў кампаніі “Права выбару-2015”, на 552 выбарчых участках яўка на датэрміновым галасаванні па краіне склала 29,8%, па афіцыйных данным- 31,1%. У цэлым па краіне, па дадзеных ЦВК, яўка склала 36,05%.

Па падліку назіральнікаў найбольшае разыходжанне ў яўцы выбаршчыкаў у асноўны дзень галасавання выяўлена на ўчастку №2 Мазыра, Гомельская вобласць: па звестках назіральнікаў – 280 чалавек, па афіцыйных дадзеных – 584, розніца – 304 чалавека, або 108%.

Усяго назіральнікамі кампаніі “Права выбару-2015” у дзень асноўнага назірання было пададзена 509 скаргаў. Агульная колькасць скаргаў, якія назіральнікі падалі ў выбарчыя камісіі за ўвесь час назірання склала 900. За ўвесь час галасавання было пазбаўленае акрэдытацыі 36 назіральнікаў.

Найбольш часта фіксуемы інцыдэнтамі назіральнікамі “Права выбару-2015” у асноўны дзень галасавання былі: пазбаўленне акрэдытацыі назіральнікаў, недопуск назіральнікаў да падліку галасоў, а таксама непрадастаўленне інфармацыі аб спісах выбаршчыкаў, колькасці тых, хто прагаласаваў і іншае.

Як адзначыў адзін з каардынатараў кампаніі “Права выбару-2015” Дзяніс Садоўскі, назіральнікі зафіксавалі маніпуляцыю з яўкай і спісамі выбаршчыкаў, а таксама маніпуляцыі з колькасцю запісаных прагаласаваць дома. Усё гэта, а таксама нядопуск назіральнікаў да падліку галасоў, дае падставы лічыць гэтыя выбары несвабоднымі і недэмакратычнымі, а іх вынік сфальшаванай, заявіў ён.

Другі каардынатар кампаніі назірання Аляксандр Сілкоў лічыць, што выбары праходзяць па сцэнары папярэдніх выбарчых кампаній, што выбарчая сістэма Беларусі прадэманстравала чарговую негатоўнасць да свабоднага і адкрытага галасавання.

 

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі