У цэрквах Гродна і Ваўкавыска прайшлі экскурсіі-лекцыі для моладзі

гродноУ ваўкавыскім праваслаўным храме Звеставання па ініцыятыве клірыка іерэя Сергія Дзяшука 9 кастрычніка прайшла экскурсія-размова для курсантаў моладзевага ваенна-патрыятычнага клуба «Школа выжывання».

Курсанты пазнаёміліся з моладдзю з прыходскага брацтва святых Віленскі пакутнікаў, пабывалі ў храмавай бібліятэцы, паведамляе orthos.org.

У Гродне з 5 па 8 кастрычніка ў храме Ціхвінскага абраза Божай Маці прайшлі сустрэчы з групамі студэнтаў хіміка-тэхналагічнага прафесійнага ліцэя. Для кожнай групы была падрыхтаваная тэматычная гутарка аб пошуку Бога, безумоўнасці Евангельскага паслання, радасці быць хрысціянінам. Падрыхтаваў і правёў гутаркі клірык храма іерэй Віктар Калацкі.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі