У Мінску затрымалі пяць анархістаў, 12 кастрычніка пройдуць суды

суд 2У Мінску 11 кастрычніка ўвечары каля 20.00 у раёне плошчы Незалежнасці затрымалі пяць актывістаў анархісцкага руху.

Як паведамляе сайт spring96.org, два анархістаў правялі ноч у цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна, а дзе астатнія затрыманыя, пакуль невядома.

Складзены пратаколы аб адміністрацыйным правапарушэнні («дробнае хуліганства») і 12 кастрычніка справы затрыманых разгледзіць суд.

Раней паведамлялася, што міліцыя склала адміністрацыйны пратакол на 17-гадовага мінчука Ягора Скрабнеўскага за правядзенне несанкцыянаванай акцыі ў сталіцы, яго затрымали, але потым адпусцiлi.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі