Ярмошына: кандыдаты ў прэзідэнты могуць у трохдзённы тэрмін абскардзіць вынікі выбараў

ермошинаКіраўнік ЦВК Беларусі Лідзія Ярмошына заявіла журналістам, што кандыдаты ў прэзідэнты могуць у трохдзённы тэрмін абскардзіць вынікі прэзідэнцкіх выбараў.

Паводле яе слоў, кандыдаты могуць звярнуцца ў ЦВК з нагоды прызнання вынікаў выбараў несапраўднымі і рашэнне ЦВК, калі ён адмовіць у падобным прызнанні, будзе канчатковым.

Калі ЦВК прызнае вынікі выбараў несапраўднымі па асобным участку або цалкам па краіне, то рашэнне можна аспрэчыць у Вярхоўным судзе, паведаміла Лідзія Ярмошына, перадае БЕЛТА.

Кажучы пра тое, чаму выбаршчыкі больш актыўна прагаласавалі супраць усіх, чым за асобных кандыдатаў, кіраўнік ЦВК сказала: “Думаю, што гэта пэўнае расчараванне тых, хто жадае пераменаў, але не бачыць годнай альтэрнатыўнай кандыдатуры”.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі