З-за зрыву перамоваў ІДІЛ збіраецца забіць 180 асірыйскіх хрысціянаў

Тэрарыстычная групоўка «Ісламская дзяржава» пагражае пакараць смерцю 180 асірыйскіх хрысціянаў, выкрадзеных падчас налёту ў лютым мінулага года, пасля таго як перагаворшчыкі на чале з біскупам Яфрэмам Атнаялам ня здолелі дамовіцца з тэрарыстамі аб цане выкупу (12 млн даляраў – непад’ёмная сума для супольнасці асірыйскіх хрысціянаў ).

Унутраная крыніца, якая пажадала застацца невядомай, паведаміла, што сярод асірыйскіх чыноўнікаў існуе «разлад» з нагоды таго, як сабраць неабходную суму.

180 асірыйцаў з’яўляюцца часткай групы з 230 чалавек, выкрадзеных у даліне ракі Хабур.

Сірыйскі каталіцкі арцыбіскуп Жак Бэнан Хіндо паведаміў, што перамоўшчыкам атрымалася растлумачыць баявікам ІДІЛ, што сума ў 23 млн даляраў з’яўляецца нерэальнай, і дадаў, што ім атрымалася ўгаварыць на меншую суму, хоць і не ўдакладніў, на якую. Па сцвярджэнні арцыбіскупа, цяпер галоўнай праблемай з’яўляецца не збор патрэбнай сумы, а арганізацыя самой працэдуры абмену. Паводле яго слоў, ужо арганізуецца калона аўтобусаў для транспарціроўкі закладнікаў дадому.

ІД пераследуе тысячагадовыя абшчыны асірыйцаў з асаблівым зацятасцю, маючы намер выжыць іх з зямлі іх продкаў.

Па матэрыялах Christian Post.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі