Махляр выманіў у жыхароў Оршы і Віцебска больш за 4,5 млрд рублёў

уголовное делоЗавершана расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да жыхара Віцебска, які падмануў ў жыхароў Оршы і Віцебска больш чым на 4,5 млрд рублёў.

Як паведамілі ў СК Беларусі, 32-гадовы менеджэр аднаго з прыватных прадпрыемстваў Віцебска пад падставай рэалізацыі выгаднага бізнес-праекта прапаноўваў знаёмым даць яму ў доўг грошы “пад працэнт” і абяцаў вярнуць іх па першым патрабаванні.

Зламыснік прыцягнуў абяцаннямі 19 чалавек і браў у іх сумы ад 50 млн да 1,5 млрд рублёў, не збіраючыся іх вяртаць. Першым крэдыторам ён выплачваў абяцаныя працэнты з нядаўна атрыманых у доўг грошай, выбудоўваючы нешта накшталт фінансавай піраміды. Так за пяць гадоў ён выкраў у грамадзян больш за 4,5 млрд.

Прынята рашэнне аб прад’яўленні яму абвінавачвання па ч.4 арт.209 (махлярства, здзейсненае ў асабліва буйным памеры) КК. Яго ўтрымліваюць пад вартай.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі