Мінчанка збіла на пераходзе 11-гадовага хлопчыка

дтпУ Мінску ўвечары 12 кастрычніка жанчына-кіроўца збіла на пешаходным пераходзе 11-гадовага хлопчыка. Пра гэта паведамілі ва УДАІ МУС Беларусі.

Жанчына на аўтамабілі “Міцубісі Кольт” ехала па вуліцы Аэрадромнай і на скрыжаванні з вуліцай Жукоўскага збіла хлопчыка, які ішоў па рэгуляваным пешаходным пераходзе на зялёны сігнал святлафора.

Дзіця з пераломамі галёначных костак і ўдарамі дастаўлены ў бальніцу.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі