Святары прыйшлі на акцыі ў гонар Дня маці

мамаУ Барысаўскім Уваскрасенскім саборы з удзелам епіскапа Барысаўскага і Мар’інагорскага Венияміна 11 кастрычніка прайшла выстава-кірмаш, прысвечаная святу Пакрова Прасвятой Багародзіцы і Дня Маці.

Свята арганізавала сястрынства Еўфрасінні Полацкай пры кафедральным саборы. Выхаванцы нядзельнай школы падрыхтавалі святочны канцэрт, таксама адбылася выстава дзіцячых працаў «Шчаслівае дзяцінства», вышытых абразоў і дэгустацыя хатняй выпечкі, паведамляе borisoveparhia.by.

У быхаўскай гарадской гімназіі адбылося свята з нагоды Дня маці з удзелам благачыннага Быхаўскай акругі праваслаўных цэркваў пратаіерэя Мікалая Паўловіча, паведамляе bobruisk.hram.by.

матьУ гэты ж дзень святочны канцэрт для маці, а таксама ўсіх прыхаджанак далі выхаванцы нядзельнай школы слонімскага Траецкага сабора. Настаяцель сабора пратаіерэй Дзмітрый Сёмуха і дырэктар школы іерэй Генадзь Ліпскі падрыхтавалі салодкі пачастунак, паведамляе eparhia.by.

У мінскай гімназіі № 11 напярэдадні Дня маці, 10 кастрычніка, адбылася святочная акцыя «З любоўю да мамы», арганізаваная Беларускім саюзам жанчын і Хрысціянскім адукацыйным цэнтрам імя святых Мяфодзія і Кірыла.

На свята прыйшлі намеснік старшыні Беларускага саюза жанчын Надзея Ермакова і старшыня Хрысціянскага адукацыйнага цэнтра праваслаўны святар Святаслаў Рагальскі, паведамляе church.by.

Удзел у святочным канцэрце ўзялі гімназісты, а таксама моладзевы ансамбль «Фрэска» і творчы калектыў ветэранаў «Лёсы».

мать1У Салігорску ў супермаркеце «Віталюр» 10 і 11 кастрычніка па ініцыятыве актывістаў моладзевага брацтва святых Пятра і Фяўронні Мурамскіх пры кафедральным саборы Нараджэння Найсвяцейшай Багародзіцы праходзіла дабрачынная акцыя «Любімая мама». Братчыкі прапаноўвалі наведвальнікам супермаркета зрабіць пасільны ўклад у аказанне дапамогі маці-адзіночкам, набыўшы прадметы гігіены, гаспадарчыя тавары, прадукты харчавання. Набытыя падарункі складваліся ў адмысловыя кошыкі, паведамляе sluck-eparchiya.by.

Напярэдадні ў Салігорску прайшло мерапрыемства «Нашыя мамы — спартыўныя дамы», мэта якога — збор грашовых сродкаў на аказанне дапамогі дзецям з анкалагічнымі захворваннямі. Да удзельніцаў праекта звярнуўся з прывітальным словам благачынны Салігорскай царкоўнай акругі пратаіерэй Мікалай Розаў, які ўручыў «спартыўным мамам» невялікія абразы Жыровіцкай Божай Маці.

У гэты ж дзень настаяцель храма Успення Найсвяцейшай Багародзіцы ў вёсцы Лосінцы пад Драгічынам пратаіерэй Мікалай Пашкевіч наведаў Немяржанскую сельскую школу з кіналекторыем пра сямейныя каштоўнасці і запаведзі аб шанаванні бацькоў, паведамляе ekklisia.by.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі