Вярхоўны суд разглядае скаргу хрысціянскіх дэмакратаў на мінюст

правосудиеУ Вярхоўным судзе разгледзаюць скаргу хрысціянскіх дэмакратаў на мінюст. 13 кастрычніка адбылося паседжанне па скарзе на нерэгістрацыю партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя”.

БХД прадстаўлялі сустаршыня Віталь Рымашэўскі і мiнскі каардынатар, юрыст Вольга Кавалькова, прысутнічалі назіральнікі ад АБСЕ.

“Усе заявы і дакументы мінюста аб нерэгістрацыі – гэта здзек з заканадаўства і грубае парушэнне правоў грамадзян Беларусі на свабоду асацыяцый, свабоду засноўваць палітычныя партыі”, – адзначыў Віталь Рымашэўскі, перадае bchd.info.

Ён нагадаў, што прэзiдэнту краiны Аляксандру Лукашэнку ў ЕС далі чатырохмесячны тэрмін, каб праверыць ці гатовы ён да зменаў. Адмовы ў рэгістрацыі БХД – гэта таксама тэст, які паказвае, што ніякай лібералізацыі ў краіне няма, сказаў Віталь Рымашэўскі.

Суд адмовіўся задаволіць хадайніцтва, каб выклікаць людзей, да якіх маюцца заўвагі наконт подпісаў, каб яны маглі засведчыць, як на іх аказваўся ціск; на скаргу ў пракуратуру адказу пакуль няма, адзначыў ён. “Ніякіх ілюзій няма, нам рыхтуюць адмову”, – дадаў сустаршыня БХД.

Ён падкрэсліў, што нават без заўваг мінюста ў хрысціянскіх дэмакратаў ёсць 1000 бездакорных подпісаў, неабходных для рэгістрацыі партыі.

Працяг разгляду скаргі адбудзецца 14 кастрычніка а 14:00.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі