Жыхары амерыканскіх штатаў выступілі ў абарону права школьнікаў на малітву

молитваДзяржаўныя чыноўнікі штатаў Арканзас і Аклахома адстойваюць права вучняў на рэлігійныя практыкі ў дзяржаўных школах ЗША, якое ў апошні час падвяргаецца нападкам з боку радыкальных атэістаў.

Генеральны пракурор штата Аклахома Скотт Пруітт афіцыйна выказаўся супраць новай пастановы Асацыяцыі па кантролі дзейнасці сярэдніх школаў штата Аклахома, прынятай ў чэрвені, якая забараняе чытанне малітваў на сходах Асацыяцыі, паведамляе christiantoday.com.

На думку пракурора, забарона на рэлігійныя выступы парушае канстытуцыю і правы навучэнцаў, паколькі штат дазваляе любыя публічныя выступы на грамадскіх сходах.

Прадстаўнік рэспубліканцаў Бобі Кліўленд таксама абураны пастановай Асацыяцыі: «Як можа нейкая арганізацыя ці нават дзяржава заявіць чалавеку, што яму забаронена маліцца? Калі чыноўнікі Асацыяцыі ня хочуць маліцца — калі ласка. Калі яшчэ хтосьці з прысутных ня хоча — калі ласка. Але чаму астатнім забараняюць маліцца і лічаць гэта нармальным?»

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі