Караткевіч абскардзіла ў ЦВК вынікі выбараў

Короткевич - Караткевіч 16Скаргу з просьбай прызнаць вынікі прэзідэнцкіх выбараў несапраўднымі 14 кастрычніка падала ў ЦВК Беларусі
экс-кандыдат у прэзідэнты Таццяна Караткевіч.

Яна паведаміла журналістам, што скаргу прынялі і абяцалі разгледзець на пасяджэнні ЦВК 16 кастрычніка.

Дакумент змяшчае дадзеныя наглядальных кампаній «Права выбару» і «Праваабаронцы за свабодныя выбары», а таксама дадзеныя аб парушэннях, зафіксаваных актывістамі штаба Караткевіч (139 старонак), перадае БелаПАН.

«Мы не спадзяемся на тое, што перагледзяць вынікі, але важна быць паслядоўнымі», – заявіла Караткевіч.

Караткевіч лічыць, што за яе прагаласавала каля 25%. Паводле яе слоў, гэта не тая большасць, якая дазволіла б перамагчы.

У пададзенай у ЦВК скарзе ёсць і прапановы для ЦВК па правядзенні выбарчых кампаній, у прыватнасці, па рэгістрацыі арганізацый грамадзянскай супольнасці, абмежаванні датэрміновага галасавання, ўключэнню ў выбарчыя камісіі прадстаўнікоў усіх кандыдатаў і забеспячэнню адкрытага падліку галасоў.

Караткевіч таксама заявіла, што яе каманда ўжо пачынае падрыхтоўку да парламенцкіх выбараў 2016 і прэзідэнцкіх 2020-га.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі