Міліцыя з мінадукацыі ўзмоцніць барацьбу з педафіліяй

детиМУС Беларусі канстатуе рост злачынстваў, звязаных з сэксуальным гвалтам у адносінах да падлеткаў. МУС перадасць прапановы па рашэнні гэтай праблемы ў мінадукацыі.

Пра гэта 14 кастрычніка паведаміў журналістам начальнік аддзела арганізацыі працы ІСН ўпраўлення прафілактыкі МУС Віталь Янчын, перадае БЕЛТА.
Ён адзначыў, што па няведанні і пад уздзеяннем шантажу многія дзеці аказваюцца на кручку ў педафілаў, якія ведаюць псіхафізіялагічныя асаблівасці падлеткаў.

У адносiнах да мінулага года такіх злачынстваў у гэтым годзе амаль на траціну больш (распусныя дзеянні ў адносінах да непаўналетніх, згвалтаванне, палавыя зносіны з тымi, што не дасягнулі 16-гадовага ўзросту), сказаў ён.

МУС акажа дапамогу калегам з мінадукацыі ў распрацоўцы методыкі правядзення спецыяльных прафілактычных заняткаў, магчыма, гэта будуць факультатывы.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі