Па Гродне пусцілі пралайф-тралейбус

троликУ Гродна 14 кастрычніка стартавала акцыя «Урачы Гродна — за жыццё» у падтрымку зачатых жыццяў – на гарадскі маршрут выйшаў тралейбус з тэкстам сацыяльнай пралайф-рэкламы, які асвяцілі святары Праваслаўнай і Каталіцкага Цэркваў.

Ля вытокаў акцыі стаялі пробашч Троіцкага касцёла ў Глыбокім кс. Мікалай Ціхановіч, які раней быў душпастырам медыкаў Гродна, і кіраўнік гарадскога пралайф-руху Марына Валачкова. Запуск пралайф-тралейбуса стаўся магчымым, дзякуючы Гродзенскаму Цэнтру абароны жыцця і сям’і «РадзіМа», каардынацыйнай радзе па пытаннях абароны мацярынства і сямейных каштоўнасцяў Гродзенскай епархіі БПЦ, Каталіцкаму душпастырству службы аховы здароўя Гродна, паведамляе catholic.by.

Сродкі на аздабленне тралейбуса сабралі гарадскія лекары. Гродзенскі тралейбусны парк прадставіў тралейбус пад рэкламу бескаштоўна.

18 кастрычніка, у дзень успаміну евангеліста Лукі, у гродзенскім катэдральным касцёле святога Францішка Ксаверыя адбудзецца Святая Імша ў інтэнцыі медыкаў горада, якую ўзначаліць біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч. У богаслужбе возьме ўдзел кс. Віталій Сідорка – душпастыр медыкаў-каталікоў Гродна.

Святы Лука шануецца як нябёсны апякун медыкаў.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі