У Клецку створаныя катэхізатарскія курсы

курсыУ клецкім праваслаўным храме Уваскрэсення Хрыстова 11 кастрычніка прайшоў першы занятак катэхізатарская курсаў, арганізаваных іерэем Генадзем Белавусам.

Заняткі, прысвечаныя вывучэнню катэхізіса, Святога Пісання і літургікі, будуць праходзіць кожную нядзелю пасля заканчэння Боскай літургіі для ўсіх жадаючых, паведамляе sluck-eparchiya.by.

У Салігорскай раённай цэнтральнай бібліятэцы 8 кастрычніка прайшоў вечар праваслаўнай гісторыі «Праз стагоддзі нясучая святло», прысвечаны 220-годдзю Пакроўскай царквы ў вёсцы Чыжэвічы.

Ініцыятарам вечара стаў настаяцель салігорскага прыхода Матроны Маскоўскай іерэй Аляксандр Чур, які нагадаў аб тым, што храм з’яўляецца найстаражытнейшым на Салігоршчыне і што, быўшы драўлянай, царква выстаяла ў ваенных баталіях Напалеона, абедзвюх Сусветных войнах, а таксама ў эпоху атэістычнага пераследу, стаўшыся пярлінай Салігоршчыны.

Напярэдадні ў Гродне загадчык сектара прыходскіх бібліятэк – клірык Пакроўскага кафедральнага сабора іерэй Уладзімір Барысевіч і бібліятэкар Ганна Сторчак абвесцілі вынікі праверкі стану гродзенскіх прыходскіх бібліятэк, якая праводзілася на працягу кастрычніка.

Па словах а. Уладзіміра, заслугоўвае ўхвалы дынамічнае развіццё бібліятэкі пры Пакроўскім кафедральным саборы, дзе нядаўна быў уведзены шэраг інавацыяў. Таксама было адзначана, што мноства прыходскіх бібліятэкаў у Гродне знаходзяцца пры храмах, які толькі будуюцца, і гэта адбіваецца на іх папулярнасці, паведамляе orthos.org.

 

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі