У Мінску падпаленая канапа звалілася з гаўбца на аўтамабіль

диванЗ акна шматпавярхоўкі, якая знаходзіцца па вуліцы Лынькова ў Мінску, 13 кастрычніка была выкінута падпаленая канапа.

Як паведамілі ў МНС Беларусі, 31-гадовая жонка ўладальніка кватэры паліла на балконе ў нецвярозым выглядзе і забылася патушыць недакурак.

Жанчына ў паніцы скінула фрагмент абгарэлай мэблі з балкона. У выніку было пашкоджана лакафарбавае пакрыццё прыпаркаванага Dodge Caliber 2006 года выпуску.

Паведамляецца таксама, што ў кватэры не спрацаваў пажарны апавяшчальнік. У прыборы не было батарэек.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com
14.10.2015 Здарэнні| Тэгі: , ,




Блогі