У Мінску пройдуць урачыстасці ў гонар святой Тэрэзы

мальчикиУ мінскай каталіцкай капліцы Маці Божай Шкаплернай 15 кастрычніка адбудзецца ўрачыстасць з нагоды заканчэння юбілейнага года – 500-годдзя з дня нараджэння – святой Тэрэзы ад Ісуса. Святую Імшу ўзначаліць дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі SDB.

Святкаванні пачнуцца ў 19.00, паведамляе catholic.by.

У Шчучыне ў парафіі святой Тэрэзы з 23 па 25 кастрычніка ў кляштары піяраў, якія апякуюцца парафіяй, адбудуцца Дні духоўных сустрэчаў для юнакоў. Запрашаюцца школьнікі ўзростам ад 15 гадоў, а таксама старэйшыя студэнты. Падчас рэкалекцыяў будзе магчымасць удзелу ў жыцці супольнасці піяраў.

Пра жаданне ўдзельнічаць у сустрэчы трэба паведаміць да 20 кастрычніка.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі