Епіскап Антоній узначаліў святкаванне 220-годдзя царквы пад Салігорскам

antoniЕпіскап Слуцкі і Салігорскі Антоній 14 кастрычніка ўзначаліў святочную Боскую літургію з нагоды 220-годдзя праваслаўнага Пакроўскага храма ў вёсцы Чыжэвічы пад Салігорскам – самага старажытна з тых, што захаваліся ў рэгіёне.

Напярэдадні ў храм быў прынесены для пашаны абраз Божай Маці «Усецарыца» («Пантанаса»), напісаная на Гары Афон, паведамляе sluck-eparchiya.by.

Уладыку Антонію саслужылі сакратар Слуцкага епархіяльнага ўпраўлення – настаяцель чижэвіцкага храма пратаіерэй Мікалай Лабынька, а таксама благачынны Салігорскай царкоўнай акругі пратаіерэй Мікалай Розаў, клірыкі Слуцкай епархіі і госці з іншых епархіяў. За богаслужбай маліліся прадстаўнікі свецкіх уладаў і бізнес-структураў рэгіёну.

За Літургіяй ўладыка Антоній хіратанізаваў у іерэі студэнта Віцебскай духоўнай семінарыі дыякана Аляксандра Дзярачыца і ў дыяканы – студэнта Мінскай духоўнай семінарыі Яўгена Ткачова.

Па завяршэнні Літургіі епіскап Антоній ўзначаліў хросны ход і ўручыў ў дар прыходу абраз святой Сафіі Слуцкай з частачкай яе мошчаў.

У Духоўна-асветніцкім цэнтры Пакроўскага прыходу адбыўся канцэрт з удзелам выхаванцаў нядзельных школаў Чыжэвічаў і Салігорска, якія падрыхтавалі вялікую праграмму духоўных і камерных спеваў.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі