Мітрапаліт Кандрусевіч: Праблемай Сінода застаецца пошук пастырскiх рашэнняў
Лiнгвiстычныя групы каталіцкіх біскупаў – удзельнікаў Сінода Біскупаў па справах сям’і, які праходзіць у Ватыкане, – 14 кастрычніка прадставiлi справаздачы з высновамі лакальных абмеркаванняў.
Наступным крокам працы Сінода, як распавёў яго ўдзельнік, мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, стане распрацоўка сучаснай тэалогii сям’i з улікам праблематыкі сучаснай секулярнай культуры, паведамляе catholic.by.
“Удзельнiкi Сiнода яшчэ раз пацвердзiлi, што вучэнне Касцёла аб сям’i не павiнна падвяргацца дыскусіі, бо яно нязменнае, – распавядае мітрапаліт Кандрусевіч. – Аднак праблемай застаецца пошук пастырскiх рашэнняў, зыходзячы з рэальнасцi жыццёвай сiтуацыi сучаснай сям’i».
Нягледзячы на тое, што на Сiнодзе былі агучаныя палярныя погляды, асаблiва адносна праблемы напарушнасцi сужэнства i магчымасці святой Камунii для тых, хто развёўся і ўступіў у новы грамадзянскі шлюб, “на мiласэрнасць неабходна глядзець праз прызму вучэння Ісзуса, каб такiм чынам падрыхтаваць настольную кнiгу для сучаснай сям’i, – як бы яе дырэкторый”, – кажа арцыбіскуп Кандрусевіч.
«Айцы Сiнода i iншыя ўдзельнiкi гэтага сусветнага форуму бiскупаў iзноў звярнулi ўвагу на неабходнасць большага бiблiйнага i тэалагiчнага абгрунтавання фiнальнага дакумента, чым гэта прадстаўлена ў першапачатковых дакументах Сінода” – кажа герарх.
Таксама мітрапаліт распавёў, што асаблівая ўвага ў моўных групах была звернутая на пастырства падрыхтоўкi моладзi да сакрамэнту сужэнства, бо “праблема моладзi палягае сёння ў тым, што яна баіцца заключаць сакрамэнтальны сужэнскi саюз “назаўсёды”. Сярод прычын найчасцей узгадваецца адсутнасць разводаў у Касцёле i цяжкая эканамiчная сiтуацыя ў некаторых краiнах свету, а таксама iснуючая секулярная культура”.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Выйшла кніга пра біблійны канон у хрысціянскіх канфесіях 20.05.2022 16:15
- У Жыровічах праходзяць урачыстасці ў гонар абраза Маці Божай 20.05.2022 15:00
- Пінскай епархіяй будзе часова кіраваць архіепіскап Брэсцкі 19.05.2022 19:20
- Гродзенскага святара, які публікаваў гімн «Магутны Божа», звольнілі з прыхода 19.05.2022 14:52
- У Нігерыі мусульмане забілі камянямі студэнтку-хрысціянку па абвінавачванні ў богахуленні 19.05.2022 14:08
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)