Прыняты ў першым чытанні праект закона па абароне дзяцей ад шкоднай інфармацыі
Беларускія дэпутаты 15 кастрычніка ў першым чытанні прынялі праект закона «Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь».
Па словах міністра адукацыі Міхаіла Жураўкова, папраўкі накіраваны на комплекснае прававое рэгуляванне адносін, якія звязаны з абаронай дзяцей ад той інфармацыі, якая можа нанесці шкоду іх развіццю і здароўю.
Законапраект, у прыватнасці, прадугледжвае ўнясенне дапаўненняў у закон «Аб правах дзіцяці», паведамляе БелТА.
У законапраекце ёсць нормы, якім замацоўваецца права дзіцяці быць абароненым ад інфармацыі, якая можа нанесці шкоду яго здароўю і развіццю.
Таксама ў дакуменце прапісана, якія менавіта дадзеныя могуць аказаць негатыўнае ўздзеянне на дзіця (яго маральнае і фізічнае развіццё).
Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com
15.10.2015
Беларусь|
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Расійскі мітрапаліт заклікаў спыніць кровапраліццё на ўкраінскай зямлі пасля абстрэлу РФ 06.07.2022 09:25
- У Брэсце прайшоў маштабны крыжовы шлях 05.07.2022 19:50
- У Жыровічах асвяцілі самы вялікі ў Беларусі звон 05.07.2022 15:21
- Новы апостальскі ліст Папы: хопіць палемікі вакол літургіі 04.07.2022 14:33
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж 04.07.2022 10:22
Фотарэпартаж
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)