Салігорскія святары асвяцілі шахту на глыбіні 620 метраў

шахтыКлірыкі салігорскага праваслаўнага кафедральнага сабора Нараджэння Найсвяцейшай Багародзіцы пратаіерэй Ігар Гайдукоў і протадыякан Андрэй Самуйліч 13 кастрычніка асвяцілі Бярозаўскі руднік ААТ “Беларуськалій” на глыбіні 620 метраў пад зямлёй.

Святары спусціліся ў падземныя каморы чацвёртага рудаўпраўлення ААТ “Беларуськалій”, дзе на адным з узроўняў шахты была ўзнесеная малітва да Бога аб благаслаўленні працоўных месцаў гарнякоў, пасля чаго асвяцілі дзялянку, паведамляе sluck-eparchiya.by.

Па заканчэнні набажэнства ўсё гарнякі, якія працавалі у гэты час на змене ў шахце, змаглі пагутарыць з клірыкамі кафедральнага сабора на прыватныя тэмы.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі