Шуневіч абверг, што фанатаў затрымалі за шалік з “Пагоняй”

шуневичУ Беларусі не было затрымання футбольных фанатаў за шалік з выявай герба “Пагоня” – іх затрымалі за правапарушэнне, заявіў 15 кастрычніка журналістам міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч.
Адміністрацыйнай альбо іншай адказнасці па гербу “Пагоня”  не існуе і не трэба спекуляваць на нейкай інфармацыі, за яе адказныя тыя, хто гэтую інфармацыю дае, сказаў Шуневіч, перадае БЕЛТА.

Паводле яго слоў, гэта была банальная сітуацыя з футбольнымі фанатамі, калі ім зрабілі заўвагі за нецэнзуршчыну. У пацверджанне ёсць відэазапіс, паказанні сведак – фанаты не рэагавалі на заўвагі, былі п’яныя, паведаміў міністр.

Як перадавала Крыніца, траіх футбольных фанатаў, якіх затрымалі 12 кастрычніка на «Барысаў-Арэне» на матчы чэмпіянату Еўропы Беларусь – Македонія, аштрафавалі на 10 базавых велічынь кожнага (па 1,8 млн. Рублёў).
Міліцыя сцвярджае, што заўзятары нецэнзурна лаяліся і не падпарадкоўваліся патрабаванням праваахоўнікаў.

У абарону затрыманых заступіліся Беларуская федэрацыя футбола і экс-кандыдат у прэзідэнты Таццяна Караткевіч.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі