Шуневіч: затрыманы хлопец, які правакаваў удзельнікаў акцыі 11 кастрычніка сцягам РФ

шуневичМіліцыя затрымала маладога чалавека, які правакаваў удзельнікаў несанкцыянаванай акцыі 11 кастрычніка ў цэнтры Мінска, у тым ліку расійскім сцягам і агрэсіўным паводзінамі.

Пра гэта паведаміў 15 кастрычніка журналістам міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч.

Міністр сказаў, што бачыў у інтэрнэце відэа, дзе зафіксавана правакацыя з боку гэтага хлопца, той быў п’яны.

У дзень выбараў было затрымана толькі некалькі парушальнікаў грамадскага парадку – за з’яўленне ў п’яным выглядзе ў грамадскім месцы і дробнае хуліганства, адзначыў Шуневіч, перадае БЕЛТА.

Паводле яго слоў, былі нязначныя элементы правакацыйных дзеянняў, якія міліцыянты спынілі. Грамадскі парадак быў забяспечаны на належным узроўні на участках і нават пры правядзенні несанкцыянаванага мерапрыемства, усё прайшло досыць цывілізавана і роўна, сказаў міністр.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі