Сірыйская армія рыхтуецца браць Алепа

сирияСірыйскія паўстанцы, ваюючыя супраць арміі прэзідэнта Башара Асада, заявілі аб поспеху ў баях з баявікамі групоўкі “Ісламская дзяржава”. Па іх словах, яны ўзялі пад кантроль населеныя пункты Ахрас і Тэль-Джабiн ў правінцыі Алепа.

У гэтым рэгіёне праводзілі авіяналёты амерыканскія ВПС, каб аслабіць пазіцыі ІД.

Урадавая армія Сірыі рыхтуе буйны наступ на цэнтр правінцыі – горад Алепа, паведамляе euronews.com.

Паветраную падтрымку надыходзячым будуць аказваць расійскія самалёты. Па дадзеных Масквы, яны знішчылі 14 кастрычнiка пад Алепа майстэрні і вучэбную базу ІД.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі