У Афганістане ад рук талібаў загінулі 29 памежнікаў

ТалибанУлады Афганістана 14 кастрычніка пацвердзілі гібель 29 супрацоўнікаў памежнай службы ў выніку нападу талібаў у паўднёвай правінцыі Гільменд.

Баі на двух блокпастах працягваліся трое сутак, аднак памежнікі так і не дачакаліся падмацавання, паведамляе bbc.com.

Большасць памежнікаў загінула ў перастрэлках, восем засталіся ў жывых, патрапілі ў палон і неўзабаве былі таксама забітыя.

Аб стратах баевікоў “Талібана” нічога не паведамляецца.

Напярэдадні прадстаўнікі руху “Талібан” заявілі, што адводзяць свае сілы з паўночнай правінцыі Кундуз. Адначасова пачасціліся выпадкі нападу талібаў на поўдні краіны – у правінцыях Газні і Гільменд.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі