У Іерусаліме працягваюцца ўзброеныя сутыкненні з палестынцамі
У Іерусаліме 14 кастрычніка паліцэйскія застрэлілі дваіх палестынцаў, якія напалі з нажом на ізраільцянаў у розных раёнах Іерусаліма.
У гэты ж дзень у Віфлееме на Заходнім беразе ракі Іярдан некалькі дзясяткаў палестынцаў ўдзельнічалі ў сутыкненні з ізраільскімі вайскоўцамі, паведамляе bbc.com.
Напярэдадні ізраільская паліцыя пры падтрымцы арміі пачала буйную аперацыю па блакаванні некаторых раёнаў Усходняга Іерусаліма. Паліцыя заблакавала ўваходы ў іерусалімскі квартал Джабаль Мукабэр, дзе пражывалі трое мужчын, абвінавачаных ў забойстве трох ізраільцянаў.
З пачатку кастрычніка ў сутыкненнях загінулі 7 ізраільцянаў і, па меншай меры, 30 палестынцаў.
Кіраўнік Палестынскай аўтаноміі Махмуд Абас абвінаваціў Ізраіль у забойстве палестынскіх дзяцей. Ізраільскі прэм’ер-міністр Беньямін Нетаньяху назваў гэтыя абвінавачванні ілжывымі.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Сайт Krynica.info часова спыняе сваю працу 21.09.2022 17:18
- Пастару Вячаславу Ганчарэнку штраф 100 базавых 20.09.2022 14:55
- Затрыманы Вячаслаў Ганчарэнка 20.09.2022 11:53
- Адзін з самых пазнавальных беларускіх календароў ужо ў продажы 19.09.2022 12:11
- “Стаміліся ўсё ад хлусні”. Белгарадскі мітрапаліт лічыць, што ў Расіі з-за вайны можа паўтарыцца 1917 год 19.09.2022 10:43
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)