ЦВК Беларусі зацвердзіў вынікі выбараў прэзідэнта

цикЦВК Беларусі зацвердзіў 16 кастрычніка канчатковыя вынікі выбараў прэзідэнта.

За Сяргея Гайдукевіча прагаласавала 201945 выбаршчыкаў (3,3%), Таццяну Караткевіч – 271 426 (4,44%), Аляксандра Лукашэнку – 5.102.478 (83,5%), Мікалая Улаховіча – 102131 (1,67%) ,
Супраць усіх кандыдатаў прагаласавала каля 386,2 тыс. чалавек (6,3%).

Каля 48,8 тыс. бюлетэняў прызнаны несапраўднымі.

На падставе выкладзенага і ў адпаведнасці з арт. 82 Канстытуцыі Беларусі, арт. 79 Выбарчага кодэкса ЦВК пастанаўляе: першае – прызнаць, што выбары прэзідэнта адбыліся, другое – лічыць выбраным на пасаду прэзідэнта Беларусі Лукашэнка Аляксандра Рыгоравіча, абвясціў сакратар ЦВК Мікалай Лазавік пасля абвяшчэння канчатковых вынікаў Выбараў, перадае БЕЛТА.

У спісы выбаршчыкаў было ўнесена 7.008.682 чалавека. У дзень выбараў спісы адкарэктаваныя ў бок павелічэння (плюс каля 16,7 тыс.).

У галасаванні ўдзельнічалі каля 6,1 млн чалавек (87,22%), у тым ліку ў датэрміновым – больш за 2,5 млн.

На ўчасткі ў дзень выбараў 11 кастрычніка прыйшлі больш за 3,1 млн выбаршчыкаў. Па месцы знаходжання (у тым ліку на даму) прагаласавалі больш 436 тыс.

Кіраўнік ЦВК Лідзія Ярмошына не змагла назваць журналістам дату інаўгурацыі, патлумачыўшы, што гэтым будзе займацца адпаведнае ўпраўленне Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі