ЦВК не задаволіў скаргу Караткевіч па выніках выбараў
ЦВК Беларусі не задаволіў скаргу экс-кандыдата ў прэзідэнты Таццяны Караткевіч з просьбай прызнаць выбары несапраўднымі.
Скаргу 16 кастрычніка агучыў прадстаўнік Таццяны Караткевіч – сябра ЦВК з правам дарадчага голасу Ігар Лялькоў.
Згодна з дакументам, папярэднія вынікі назірання за выбарамі кажуць, што яны прайшлі з грубымі і сістэмнымі парушэннямі заканадаўства, не адказвалі патрабаванням Выбарчага кодэкса Беларусі і Капенгагенскім прынцыпам.
На думку каманды Караткевіч, пры зборы подпісаў і пры агітацыі, адзін з штабоў выкарыстаў адміністрацыйны рэсурс, падчас кампаніі распаўсюджваліся агітацыйныя матэрыялы, вырабленыя з парушэннем закона. У штаба Караткевіч ёсць прэтэнзіі з нагоды падліку галасоў і характару правядзення датэрміновага галасавання. Лялькоў таксама заявіў, што на пэўных участках мог быць ўкід бюлетэняў.
На пасяджэнні выступілі прадстаўнікі кіраўніцтва абласных выбаркамаў і выбарчай камісіі Мінска. Яны адзначылі, што гэтая кампанія была адна з самых цывілізаваных і была забяспечана празрыстая працэдура падліку галасоў, усе скрыні апячатваліся ў адпаведнасці з рэкамендацыямі ЦВК, перадае БЕЛТА.
Па іх словах, у дачыненні да маніпуляцый з яўкай, пра якія заявілі некаторыя назіральнікі, у выніку інфармацыя не пацвердзілася, да таго ж былі выпадкі, калі назіральнікі пацвярджалі факты парушэнняў на якім-небудзь участку, а самі працавалі на іншых участках, а не на тых , якія фігуравалі ў скаргах.
Прадстаўнікі рэгіянальных выбаркамаў пацвердзілі, што быў факт уключэння ў спісы выбаршчыка, які ўжо памёр, але сказалi, што ад яго імя паступала заяву аб галасаванні на даму – яшчэ тады, калі гэты чалавек быў жывы (у выніку ён не галасаваў).
Як паведамляла Крынiца, скаргу з просьбай прызнаць вынікі прэзідэнцкіх выбараў несапраўднымі 14 кастрычніка падала ў ЦВК Беларусі экс-кандыдат у прэзідэнты Таццяна Караткевіч.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- У Гомельскай епархіі выдалі цікавы каляндар пра мясцовых святых 12.08.2022 06:08
- У Кіеве суд пачаў разглядаць справу пра захоп храма УПЦ 11.08.2022 17:49
- Пробашча парафіі ў Лынтупах Аляксандра Барана арыштавалі на 17 сутак 10.08.2022 07:15
- «Не памрэ тваё імя» — Выйшла кніга пра памерлую настаяцельніцу Полацкага манастыра 10.08.2022 04:44
- З’явіўся анонс святкавання Дня памяці Манефы Гомельскай 09.08.2022 20:26
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)