Жыхара Петрыкава прызналі вінаватым у забойстве двухгадовага сына

судЖыхара Петрыкава прызналі вінаватым у забойстве свайго сына 2013 нараджэння. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Гомельскага абласнога суда.

18 мая п’яны мужчына вырашыў выкупаць сына, напоўніў ванну вадой, зачыніў вентылі, а сам сышоў у іншы пакой і заснуў. Праз тры з паловай гадзіны ён прачнуўся і выявіў у ванне з гарачай вадой сына без прыкметаў жыцця (вентыль гарачай вады быў адкрыты).

Суд прызнаў бацькі вінаватым у прычыненні смерці па неасцярожнасці, перадае БЕЛТА. На падставе ч.1 ст.144 КК яго прысудзілі да абмежавання волі без накіравання ў выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на два гады. На падставе закона аб амністыі ён вызвалены ад прызначанага пакарання часткова – на адзін год.

Прысуд у законную сілу не ўступіў і можа быць абскарджаны на працягу 10 дзён з моманту абвяшчэння.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі