Кандыдат у прэзідэнты ЗША: левыя палітыкі заўсёды не любілі хрысціян

Кандыдат на пасаду прэзідэнта ЗША ад Рэспубліканскай партыі сенатар Тэд Круз заявіў падчас аднаго са сваіх выступаў на тэлеканале «Fox», што амерыканскія палітыкі «радыкальнага левага крыла» носяць глыбокую непрыязнасць у дачыненні да хрысціянаў. У якасці прыкладу быў выкарыстаны запіс інтэрв’ю з прэзідэнта Абамы, дзе ён крытыкуе моцна веруючых людзей і ставіць іх у апазіцыю да амерыканскай культуры. “Леварадыкальныя палітыкі заўсёды мелі антыпатыю да хрысціян», – заявіў Круз.

Сенатар таксама паведаміў, што ў тыя часы, калі ён і Абама былі студэнтамі юрыдычнага факультэта Гарвардскага ўніверсітэта, большасць выкладчыкаў прытрымліваліся камуністычных поглядаў, і дадаў, што Абама выдатна ўпісваўся ў тое асяроддзе.

Па выніках нядаўніх апытанняў, Круз уваходзіць у тройку кандыдатаў ад Рэспубліканскай партыі, якія валодаюць найбольшай народнай падтрымкай.

Круз выступіў з крытыкай сваіх больш памяркоўных партыйных паплечнікаў, заявіўшы, што калі Рэспубліканцы вылучаць «памяркоўнага» кандыдата, «выбары будуць прайграныя». Ён таксама заўважыў, што ў выпадку перамогі дэмакратычнага кандыдата, амерыканцы «будуць пазбаўленыя сваіх асабістых правоў і свабод».

Па матэрыялах Christian Post.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі