Прыхільнікі абортаў пікетавалі касцёл у Аргентыне
11 кастрычніка натоўп агрэсіўных прыхільніц абортаў паспрабаваў апаганіць каталіцкі сабор у горадзе Мар-Дэль-Плата у Аргенціне, а таксама кідаў камяні і бутэлькі ў людзей, якія маліліся.
Феміністкі дэманстравалі аголеную грудзі з надпісамі «Я зрабіла аборт» і «Я зрабіла выбар». 11 кастрычніка яны падышлі да касцёла, скандуючы «Касцёл – гэта лухта, гэта дыктатура».
Паліцыя ачапіла храм і ўстанавіла вакол яго агароджы, аднак прыхільнікам абортаў удалося прарваць загароду, на што паліцыя адрэагавала слёзатачывым газам і гумовымі кулямі.
Па сцвярджэнні прэзідэнта аргентынскай пралайф-арганізацыі «ArgentinosAlerta» Марціна Партыта, феміністкам атрымалася ператварыць мірны Нацыянальны Жаночы Кангрэс у шэсце ў абарону абортаў. Як паведамляе актывіст, паліцыя ўпершыню ўмяшалася ў падобныя беспарадкі, што з’яўляецца станоўчым знакам. «Падобныя актывісты з пенай у рота змагаюцца за правы жанчын, але чамусьці на дух не пераносяць свабоду веравызнання», – заўважыў Партыта.
Падобныя інцыдэнты ўжо адбываліся ў Аргенціне. Так, у лістападзе 2013 года група маладых людзей мірна абараняла сабор у горадзе Сан-Хуан-дэ-Куё. Нападаючыя феміністкі плявалі ў абаронцаў касцёла, наносілі ім удары і аблівалі фарбай.
Па матэрыялах CNA.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- “Казка пра Белага анёла, Зорку і цёмную краіну, якая робіцца светлай”. Казка ад Паўла Севярынца 15.01.2021 17:31
- Арцыбіскуп Кандрусевіч выказаў спачуванні ў сувязі са смерцю Мітрапаліта Філарэта 13.01.2021 10:28
- Памёр мітрапаліт Філарэт, Ганаровы Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі 12.01.2021 14:32
- Віншаванне архіепіскапа Арцемія з нагоды свята Хрыстовага нараджэння 07.01.2021 10:53
- Францішак прыняў адстаўку арцыбіскупа Кандрусевіча 03.01.2021 15:30
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)
- Біскуп Віцебскі: Мастацтва не дазваляе чалавеку стацца звыклым да прыгажосці наваколля (фотарэпартаж)
- «Школа нараджэння» прайшла ў Навагрудку (фотарэпартаж)