У Баранавічах рыхтуюцца ігнацыянскія рэкалекцыі

абвесткаУ Баранавічах з 1 па 5 студзеня адбудуцца 4-дзённыя індывідуальныя рэкалекцыi «Уводзiны ў iгнацыянскую малiтву» на падставе духоўных практыкаванняў каталіцкага святога Iгнацыя Лаёлы, заснавальніка Таварыства Ісуса, ордэна езуітаў.

Кожны дзень рэкалекцый будзе ўключаць малітоўнае чытанне Божага Слова, індывідуальную і супольную малітвы, Святую Імшу, індывідуальную размову са святаром. Рэкалекцыі будуць адбывацца ў цішыні і маўчанні. Кантакты для запісу на рэкалекцыі тут.

У Капцёўцы пад Гродна ў санктуарыі Маці Божай Цярпліва Слухаючай 24 кастрычніка адбудзецца сустрэча Колаў Жывога Ружанца з удзелам святароў, законных сясцёр і ўдзельнікаў ружанцовага малітоўнага руху Гродзенскай дыяцэзіі. Праграму сустрэчы можна пабачыць тут.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі