Епіскап Слуцкі павіншаваў кадэтаў з прыняццем прысягі
Епіскап Слуцкі і Салігорскі Антоній 17 кастрычніка ўзяў удзел ва ўрачыстым акце пасвячэння ў кадэты выхаванцаў Мінскага абласнога кадэцкага вучылішча.
Віншуючы школьнікаў з прыняццем у кадэцкую сям’ю, уладыка Антоній нагадаў, што зроблены імі выбар накіраваны на абарону Радзімы, а таксама пажадаў дапамогі Божай у авалоданні ведамі і благаславіў кадэтаў, паведамляе clck.yandex.ru.
У гэты ж дзень ўладыка Антоній у суправаджэнні кіраўніка аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Слуцкай епархіі пратаіерэя Георгія Пятроўскага наведаў канцэрт навучэнцаў з нагоды Дня маці ў СШ № 6 Слуцка.
Напярэдадні епіскап Антоній браў удзел у дабрачынным марафоне «Крылы анёла», прымеркаваным да 220-годдзя Пакроўскага храма ў вёсцы Чыжэвічы пад Салігорскам і Дню маці.
У межах правядзення марафону ў Палацы культуры прайшла фотавыстава «4 383 дня дзяцінства» з экспанатамі з калекцыі штогадовага міжнароднага фотаконкурса Беларускага дзіцячага фонду, а таксама выстава дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва пад эгідай Салігорскай школы мастацтваў. Уладыку Антонію куратар выставы ўручыла ў падарунак сімвал фестывалю – выяву анёла, зробленага рукамі юных умельцаў Салігоршчыны.
Таксама ўладыка Антоній ўручыў архіерэйскія граматы актыўным удзельнікам марафону – Крысціне Бабковай з дзіцячага садку № 4 у Нясвіжы, дзіцячаму фальклорнаму ансамблю «Аношкаўскiя музыкi” з вёскі Аношка пад Нясвіжам, аддзелам адукацыі, спорту і турызму Салігорскага і Слуцкага райвыканкамаў, творчым калектывам Клецкага раёна.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Выйшла кніга пра біблійны канон у хрысціянскіх канфесіях 20.05.2022 16:15
- У Жыровічах праходзяць урачыстасці ў гонар абраза Маці Божай 20.05.2022 15:00
- Пінскай епархіяй будзе часова кіраваць архіепіскап Брэсцкі 19.05.2022 19:20
- Гродзенскага святара, які публікаваў гімн «Магутны Божа», звольнілі з прыхода 19.05.2022 14:52
- У Нігерыі мусульмане забілі камянямі студэнтку-хрысціянку па абвінавачванні ў богахуленні 19.05.2022 14:08
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)