Мітрапаліт Кандрусевіч: Дэлегаты Сінода іншых канфесіяў бачаць вялікі сэнс у iнтэркамунii

сінодУ Ватыкане падчас Сiнода Біскупаў на тэму сям’і, які пачаўся 4 кастрычніка, 16 кастрычніка мелі магчымасць выступіць запрошаныя на яго прадстаўнiкi iншых хрысцiянскiх канфесіяў і свецкiя аўдытары.

“Іх удзел у Сiнодзе спрыяе развiццю экуменiчнага дыялогу i робiць хрысцiянскi свет больш моцным i салiдарным, – кажа мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, які ўдзельнічае ў працы Сінода. – Праблема сям’i, якая перажывае нябачны дагэтуль крызiс, — гэта праблема не толькi Каталiцкага Касцёла, але i iншых канфесiяў i ўсяго свету, таму вельмi важнымi з’яўляюцца погляды хрысцiянаў iншых канфесiяў на гэтую праблему, асаблiва Праваслаўных Цэркваў, сямейная дактрына якiх блiзкая да каталiцкай”, паведамляе catholic.by.

Свае меркаванні на праблемы крызісу сям’і агучылі прадстаўнікі Праваслаўных Цэркваў Маскоўскага, Канстанцiнопальскага i Сербскага Патрыярхатаў, Цэркваў Румынii i Албанii, Копцкай Праваслаўнай Царквы Александрыi, Сiра-Праваслаўнага Патрыярхату Антыёхii i ўсяго Усходу, а таксама лютэранскай, евангельска-лютэранскай, метадысцкай, баптысцкай, англiканскай супольнасцяў, Царквы вучняў Хрыста, Экуменiчнай Рады Цэркваў.

“Брацкiя дэлегаты з вялiкай увагай паставілiся да заклапочанасцi Каталiцкай Царквы пытаннем святой Камунii для тых, хто развёўся і ўступіў у новы сужэнскi саюз. Пры гэтым яны ўказвалi на неабходнасць большага ўжывання прынцыпу мiласэрнасцi. Эўхарыстыя — гэта лекі для параненых, i таму гэтыя лекі павiнны выкарыстоўвацца як мага шырэй”, – распавядае герарх.

Таксама, па словах арцыбіскупа Кандрусевіча, дэлегаты іншых канфесіяў падкрэслiвалi, што змешаныя сем’i з’яўляюцца новай магчымасцю сумесна сведчыць пра хрысцiянскія каштоўнасцi, таму ёсць сэнс у тым, каб iмкнуцца да iнтэркамунii: “Колькасць змешаных сем’яў павялiчваецца, i iх чальцы, якія належаць да розных хрысцiянскiх супольнасцяў, хочуць прымаць Камунiю ў супольнасцях, да якiх, паводле хросту, не належаць”.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі