Папа Францішак пабачыў сваю энцыкліку па-беларуску

синодМітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, які бярэ ўдзел ў працы Сінода каталіцкіх Біскупаў «Пакліканне і місія сям’і ў Касцёле і сучасным свеце», які пачаўся 4 кастрычніка ў Ватыкане, 17 кастрычніка прадэманстраваў Папе Францішку нядаўна выдадзеную энцыкліку «Laudato Si’» па-беларуску.

Мітрапаліт Кандрусевіч прадэманстраваў пантыфіку шэраг іншых дакументаў Каталіцкага Касцёла, выдадзеных на беларускай мове, а таксама лiст да пантыфіка ад імя другога пленарнага пасяджэння Вышэйшых настаяцеляў, дэлегатаў і прадстаўнікоў мужчынскіх і жаночых манаскіх Інстытутаў і Таварыстваў апостальскага жыцця ў Беларусі, якое адбылося 30 верасня, паведамляе catholic.by.

Папа Францішак ухваліў хуткасць, з якой дакументы Касцёла з’яўляюцца на беларускай мове.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі