Полацкія ІП абяцаюць аднавіць страйк, калі праверкі пачнуцца зноў

полацкСтрайкуючыя на працягу двух дзён полацкія прадпрымальнікі 18 кастрычніка на сходзе, у якім удзельнічалі каля 200 чалавек, падпісалі калектыўны зварот да старшыні Полацкага райвыканкама Мікалая Шаўчука. Копію дакумента таксама накіруюць у Адміністрацыю прэзідэнта.

У звароце ІП адзначаюць, што не могуць «пачаць нармальна працаваць, бо асцерагаюцца за свой тавар, які могуць канфіскаваць». Па іх словах, яны «актыўна імкнуліся выканаць патрабаванне ўказа № 222», але пры пакупках тавараў на рынках Расіі не маглі праверыць сапраўднасць накладных пастаўшчыкоў. Пры гэтым падатковыя органы прымалі дакументы для налічэнняў стаўкі ПДВ, перадае TUT.by.

«Таму ўсе мелі поўную ўпэўненасць, што прадпрымальнікі дзейнічаюць у рамках заканадаўства», – гаворыцца ў звароце.

Прадпрымальнікі прапанавалі неадкладна накласці мараторый на праверкі, адзначыўшы, што праверкі могуць «стаць перадумовай для сацыяльнага выбуху» ва ўсёй краіне. Яны таксама вырашылі выйсці на працу, паабяцаўшы аднавіць пратэсты, калі праверкі адновяцца.

Як паведамляла krynica.info, 13 кастрычніка на рынках Полацку пачаліся масавыя праверкі з боку падатковых органаў і АБЭЗ, якія суправаджаліся штрафамі і канфіскацыяй тавараў. У адказ больш за 500 прадпрымальнікаў Полацкага рынку 16 кастрычніка пачалі стыхійную забастоўку, а затым каля 150 прадпрымальнікаў прыйшлі да выканкаму, дзе запатрабавалі сустрэчы з прадстаўнікамі ўлады.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі