Салігорскія актывісты павіншавалі з Днём маці самотных старых

старикиУ Салігорску 17 кастрычніка актывісты праваслаўнага моладзевага брацтва святых Пятра і Фяўронні Мурамскіх і навучэнцы нядзельнай школы пры кафедральным саборы Нараджэння Найсвяцейшай Багародзіцы наведалі адзінокіх старых з Даўгоўскай бальніцы сястрынскага дагляду са святочнай канцэртнай праграмай.

Па заканчэнні канцэрта ўсім насельнікам бальніцы былі ўручаныя падарункі, сабраныя слуцкімі прыхаджнамі, а затым юныя артысты абышлі палаты ляжачых хворых, паведамляе sluck-eparchiya.by.

15 кастрычніка настаяцель храма Нараджэння Найсвяцейшай Багародзіцы ў пасёлку Гарадзея пад Нясвіжам пратаіерэй Аляксандр Цяляк наведаў сельскую СШ № 1 разам з выхаванцамі нядзельнай школы, якія падрыхтавалі для сваіх аднагодкаў і настаўнікаў святочную праграму. Айцец Аляксандр звярнуўся да гледачоў са словам пра маці.

У гімназіі ў Скідзелі 17 кастрычніка адбыўся канцэрт, прысвечаны Дню маці. Удзел у праграме ўзяў клірык храма Святых навамучанікаў і спаведнікаў зямлі Беларускай іерэй Аляксандр Дзяжурка, які нагадаў пра сувязь паміж святамі Пакрова Прасвятой Багародзіцы і Дня маці, паведамляе orthos.org.

У гэты ж дзень у Ваўкавыску ўдзел у свяце да Дня маці ў дзіцячым садку № 7 узяў клірык Петрапаўлаўскага сабора іерэй Аляксандр Богдан.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі