У Мінскай вобласці два дні шукалі 15-гадовую дзяўчыну

юляЗніклая пад Ракавам (Валожынскі раён) 15-гадовая мінчанка Юля Андрыенка знойдзена, паведамілі 18 кастрычніка ў пошукава-выратавальным атрадзе “Анёл”.

У вышук атрад абвясціў яе 18 кастрычніка каля 11:00, а праз 5,5 гадзін з’явілася паведамленне, што яна знойдзеная і жывая.

Юля Андрыенка знікла 16 кастрычніка. Яна сышла каля 16:30 з санаторыя “Пралеска” у вёсцы Ракаў.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі