Бударганізацыі Беларусі за 9 месяцаў ўвялі больш жылля, чым планавалася за год

жилье 2Будаўнічыя арганізацыі Беларусі за 9 месяцаў 2015 года ўвялі ў эксплуатацыю больш жылля, чым планавалася ўвесці за цэлы год.

У Нацыянальным статыстычным камітэце паведамілі, што ў Беларусі па выніках студзеня-верасня гэтага года было ўведзена 100,4% ад запланаванага да ўводу жылля на год.

За 9 месяцаў на будаўніцтва жылля былі выдаткаваны інвестыцыі ў асноўны капітал на 29,8 трлн рублёў (гэта складае 20,4% да агульнага аб’ёму інвестыцый).

Пры гэтым арганізацыямі ўсіх формаў уласнасці было пабудавана 44,2 тыс. новых кватэр і ўведзена ў эксплуатацыю жыллё на агульнай плошчы, роўнай 4 017,3 тыс. кв.м.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі