Параненая неанацыстам кандыдат выйграла выбары ў Кёльне

рэкерГенрыета Рэкер, якая напярэдадні падвергнулася нападу неанацыста, выйграла 18 кастрычніка выбары обер-бургамістра ў Кёльне, набраўшы 52,7% галасоў жыхароў горада. Яна стала першай жанчынай кіраўніком горада ў гісторыі Кёльна. Рэкер — беспартыйны палітык, які падтрымлівае кіруючую партыю хрысціянскіх дэмакратаў.

Затрыманы назваў прычынай нападу палітыку Рэкер ў дачыненні да бежанцаў. Пазней высветлілася, што ён быў членам праваэкстрэмісцкай партыі і ўдзельнічаў у маршах неанацыстаў. Ён прызнаны разумным, зараз ён знаходзіцца пад арыштам, паведамляе Deutsche Welle.

Між тым у Дрэздэне 19 кастрычніка прайшла дэманстрацыя супраць антыісламскага руху Pegida. У ёй прынялі ўдзел каля 2 тыс. чалавек пад лозунгам «Сэрца супраць цкавання». Адначасова ў горадзе пачалася акцыя прыхільнікаў Pegida, прымеркаваная да першай гадавіны заснавання руху. У гэтым маршы прынялі ўдзел больш за 20 тыс. чалавек.

Напярэдадні дэманстрацыі міністр унутраных спраў ФРГ Томас дэ Мэзьер заявіў, што за Pegida хаваюцца «непрымірымыя правыя экстрэмісты», якія «агульна называюць бежанцаў злачынцамі, а палітыкаў — дзяржаўнымі здраднікамі». Дэ Мэзьер таксама заклікаў грамадзян дыстанцыявацца ад гэтага «расісцкага руху», бо ён «упырсквае гэтую нянавісць, гэты яд» у краіну.

 

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар МТС: +37529 566 45 53. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі