Апублікаваны расклад набажэнстваў на могілках Мінска і Мінскага раёна

кладбищеНапярэдадні Дзядоў – дня, калі каталікі малітоўна ўзгадваюць памерлых, а таксама добраўпарадкваюць могілкі, 1 і 2 лістапада адмысловыя набажэнствы адбудуцца на ўсіх могілках Мінска і Мінскага раёна.

Набажэнсты будуць адслужаныя на Паўночных, Маскоўскіх, Сухараўскіх, Кальварыйскіх могілках, таксама могілках “Кунцаўшчына-Яркава”, «Масюкоўшчына», могілках у вёсцы Шабуні, «Пятроўшчына», Заходніх, Козыраўскіх, Чыжоўскіх могілках, могілках «Уручча» і ў вёсцы Копішча, «Карзюкі», у мікрараёнах Сокал і Гатава, у вёсках Сініла, Калодзішчах, Каралёў Стан, Забалаць, Малінаўцы, Каралішчавічах, Аколіцы, Раўбічах, Астрашыцкім Гарадку. Вернікі змогуць сустрэцца са святарамі ля ўваходаў на могілкі. Расклад набажэнстваў маецца тут.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі