Электравоз загарэўся ў шляху каля Бабруйска

поездаЭлектравоз загарэўся рана раніцай 20 кастрычніка ў дарозе каля Бабруйска. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным упраўленні МНС.

Загаранне таварнага саставу адбылося ў 4 гадзіны 47 мін на пераездзе ў раёне вуліцы Арджанікідзэ Бабруйска. Электравоз ішоў па маршруце Жлобін – Асіповічы.

Агонь пашкодзіў электракабелі і электраабсталяванне ў машынным аддзяленні электравоза. Як мяркуецца, прычына – кароткае замыканне элетропроводки ў машынным аддзяленні.

Затрымкі руху іншых цягнікоў не было.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі