Лукашэнка: рэфармаваць будзем, удасканальваючы тое, што ёсць

лукашенкоРэформы ў Беларусі будуць накіраваны на ўдасканаленне ўжо існуючага парадку, а не яго ломку, заявіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 20 кастрычніка на нарадзе па актуальных пытаннях развіцця краіны.

“Рэфармаваць будзем, удасканальваючы тое, што ёсць”, – сказаў кіраўнік дзяржавы, перадае БЕЛТА. Паводле яго слоў, няма і не будзе грошай на тое, каб да падставы ламаць нешта, а потым гераічна аднаўляць.

Ён адзначыў, што некаторыя кажуць: ёсць крэдыт даверу і трэба вельмі хутка правесці непапулярныя меры “, чытай – трэба хуценька рэзаць па жывым”. “Калі будзеце прэзідэнтамі, тады будзеце рэзаць Я нікога і нічога рэзаць не мае намеру А, калі хочаце рэзануць, пачнем з тых, хто гэта прапаноўвае”, – заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Ён сказаў, што не збіраецца падманваць людзей, тым самым падносячы падарунак сваім ворагам і супернікам. Але гэта не значыць, што Беларусь спыніцца і застыне, ёсць дастаткова сіл і сродкаў, каб не спыняцца, а ўдасканальвацца, працягнуў Аляксандр Лукашэнка. “І ў гэтым сутнасць нашых рэформаў”, – заявіў ён.

Прэзідэнт супраць скарачэння колькасці працуючых на буйных прадпрыемствах. Ён сказаў, што людзей, якія хочуць працаваць, выкідваць на вуліцу ніхто не мае права. “Атрымаеце за гэта крымінальную адказнасць”, – прыгразіў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт адзначыў, што з 1 студзеня пачынаецца новы пяцігадовы перыяд, і ён павінен адрознівацца сваёй навізной. Таму прад’яўляюцца асаблівыя патрабаванні да новага ўраду, а таксама Адміністрацыі прэзідэнта, Савету Бяспекі, сілавых структураў, губернатараў.

“Па-старому працаваць будзе немагчыма, і не толькі таму, што гэтага ад нас патрабуе час, перш за ўсё, гэтага ад нас буду патрабаваць я”, – падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Самае галоўнае пытанне, ад якога залежыць суверэнітэт і бяспека краіны, – гэта эканоміка, адзначыў ён.

У грамадстве назапашаная крытычная маса чаканняў, якія трэба задаволіць, заявіў Аляксандр Лукашэнка. Паводле яго слоў, асаблівасць праведзеных выбараў можна ахарактарызаваць так: мы вас падтрымаем і падтрымалі, але патрэбныя змены да лепшага.

Людзі разлічваюць на павышэнне свайго жыццёвага ўзроўню. “Я не кажу якім чынам Усе вы павінны даць людзям працу і спытаць за прадукцыйнасць працы”, – заявіў на нарадзе кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка патрабуе максімальную ўвагу ўдзяліць экспарту прадукцыі. Ён запатрабаваў распісаць літаральна “паштучна” кожны трактар, аўтамабіль, кілаграм мяса і малака і вызначыць, куды іх пастаўляць, хто адказны. Кантроль павінен быць штоквартальны, па некаторых пазіцыях – Штомесячны.

Прэзідэнт сказаў, што з банкірамі будзе асобная размова. Тое, што “з такой цяжкасцю заробленая валюта сыходзіць на рознага роду непатрэбныя мерапрыемствы і цацанкі і вывозіцца за мяжу”, ён лічыць недапушчальным.

“У банках трэба зняць ўсякі тлушч аж да давядзення канкрэтных паказчыкаў па зарплаце і аплаце працы ў залежнасці ад таго, колькі яны прывезлі ў краіну танных грошай”, – лічыць прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка на заканчэнне сказаў: “Санкцыі знятыя. Дзейнічайце”.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі