У Беларусі зробяць больш жорсткімі меры па барацьбе з курэннем

не куритьУ Беларусі зробяць больш жорсткімі меры па барацьбе з курэннем, заявіў 20 верасня журналістам міністр аховы здароўя Васіль Жарко.

Ён паведаміў, што хутка выйдзе адпаведны нарматыўны дакумент, які распрацаваны міністэрствам здароўя і ўзгоднены з усімі міністэрствамі і ведамствамі.

Васіль Жарко сказаў, што дакумент будзе падобны на антытытунёвы закон, які быў падрыхтаваны міністэрствам здароўя яшчэ ў 2013 годзе, перадае БЕЛТА.

Міністр адзначыў, што на пачатак гэтага года доля курцоў ад агульнага насельніцтва ва ўзросце 16 гадоў і старэй склала 24,4%. За перыяд з 2000 года гэта найменшае значэнне паказчыка. За 15 гадоў доля тых мужчын, хто паліць, знізілася на 7,9 працэнтныя пункты да 45,8% на пачатак 2015 года, а доля жанчын, якія кураць, вырасла ў 1,9 разы – да 9,3%.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі