Апублікаваны расклад набажэнстваў за памерлых у Маладзечанскім раёне

ангелУ Маладзечанскім раёне напярэдадні Дзядоў – дня, калі каталікі малітоўна ўзгадваюць памерлых, – 1 і 2 лістапада адбудуцца набажэнствы на ўсіх могілках.

Расклад набажэнстваў ў Маладзечна, а таксама ў Аборку, Палачанах, Гарадзілаве (Беразінскае), Груздаве і Шыпулічах можна пабачыць тут.

У Аборку 31 кастрычніка пасля Святой Імшы ў 10.00 адбудуцца працэсія і асвячэнне могілак. 1 лістапада ў Беразінскім пасля Святой Імшы ў 12.00 і асвячэння могілак у Гарадзілаве адбудзецца асвячэнне новапабудаванага крыжа на новых Гарадзілаўскіх могілках у вёсцы Белае. 4 лістапада падчас Імшы вернікі будуць маліцца аб памерлых ахвярадаўцаў святыні, 5 лістапада – аб памерлых і загінулых пры выкананні працоўных і службовых абавязкаў, 6 лістапада – аб ненароджаных дзецях і ахвярах войнаў, тэрактаў і стыхіяў.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі