Група цыганоў здзейсніла пагром у мястэчку на ўсходзе Францыі

францияГрупа цыганоў 20 кастрычніка  здзейсніла пагром на усходзе Францыі. У горадзе Муаран яны падпалілі покрыўкі, разграмілі крамы, здзейснілі напад на мэрыю, перадае радыёстанцыя Europe1.

Сотні людзей, узброеныя абрэзкамі арматуры, захапілі вакзал, разграмілі рэстаран, нанесены шкоду гарадской уласнасці, цыганы падпалілі аўтамабілі на чыгуначных шляхах, паведаміў мэр Жэрар Сімоне.

На местo беспарадкаў прыбылi падраздзяленнi жандараў на матацыклах і каля 80 вайскоўцаў.

Цыганы патрабавалі вызваліць з турмы Этон двух затрыманых, каб тыя трапілі на пахаванне сваяка. У турме Этон, дзе яны ўтрымліваюцца, у той жа час пачаўся бунт. Зняволеныя адмовіліся ісці ў камеры пасля прагулкі, наладзілі пажар і забарыкадавалі некалькі дзвярэй.

Персанал СІЗА, адрэзаны ад выхаду, замкнуўся ў некалькіх памяшканнях. Да будынка прыбыло спецпадраздзяленне па падаўленні турэмных бунтаў.

У 22.30 па мясцовым часе адміністрацыя турмы заявіла, што сітуацыя ўзятая пад кантроль.

У Муаране удалося патушыць пажары, наладзіць працу чыгункі.

У 23.15 міністр унутраных спраў Францыі Бернар Казнеў ў сваім Twitter павіншаваў усіх з аднаўленнем парадку.

Насельніцтва гарадка Муаран не перавышае 8 тыс. чалавек. Муаран знаходзіцца ў 20 кіламетрах на паўночны захад ад Гренобля.
Па материалм lenta.ru

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі