У Ізраілі з’явіліся новыя ахвяры інтыфады

ИзраильУ Хеўроне на Заходнім беразе Іярдана 20 кастрычніка ізраільскімі вайскоўцамі былі застрэленыя два палестынцы, што кінуліся на іх з нажамі. Адзін з салдатаў быў паранены.

Некалькімі гадзінамі раней у іншых раёнах Хеўрона адбыліся аналагічныя інцыдэнты, у выніку якіх загінулі тры палестынцы і быў паранены ізраільскі афіцэр. У паселішчы на паўднёвым захадзе ад Хеўрона палестынец на грузавіку намерана збіў ізраільцяніна на скрыжаванні, пацярпелы памёр у шпіталі, паведамляе ru.euronews.com.

Новыя сутыкненні паміж палестынцамі і ізраільцянамі адбыліся таксама ў Віфлееме.

Эскалацыя гвалту, названая палестынскими радыкаламі новай інтыфадай, абвастрылася пасля таго, як у канцы верасня ізраільскія ўлады абмежавалі доступ на Храмавую гару, якая з’яўляецца святыняй як для юдэяў, так і для мусульманаў.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі